КАБО́РА БА́СА (Cabora Bassa),
Кебрабаса, вадасховішча ў Мазамбіку, на р. Замбезі. Пл. 2700 км2, аб’ём 63 км3, даўж. 270 км. Утворана ў 1977 для мэт энергетыкі, ірыгацыі і суднаходства.
т. 7, с. 387
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)